Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛІКІ - ЛІКІ 13

ЛІКІ 13:1-15

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Пасьля гэтага народ рушыў з Асірота і спыніўся ў пустыні Фаран.
2І сказаў Гасподзь Майсею, кажучы:
3Пашлі ад сябе людзей, каб яны агледзелі зямлю Ханаанскую, якую Я дам сынам Ізраілевым; па адным чалавеку ад племені бацькоў іхніх пашлеце, галоўных зь іх.
4І паслаў іх Майсей з пустыні Фаран, па загадзе Гасподнім, і ўсе яны мужы галоўныя ў сыноў Ізраілевых.
5Вось імёны іхнія: з племені Рувімавага Самуа, сын Закхураў,
6з племені Сымонавага Сафат, сын Харыеў,
7з племені Юдавага Халеў, сын Ефаніін,
8з племені Ісахаравага Ігал, сын Язэпаў,
9з племені Яфрэмавага Асія, сын Наваў,
10з племені Веньямінавага Фалтый, сын Рафуеў,
11з племені Завулонавага Гадыіл, сын Садыеў,
12з племені Язэпавага ад Манасіі Гадый, сын Сусіеў,
13з племені Данавага Амііл, сын Гемаліеў,
14з племені Асіравага Сэтур, сын Міхаілеў,
15з племені Нэфталімавага Нахбій, сын Вофсіеў,

Read ЛІКІ 13ЛІКІ 13
Compare ЛІКІ 13:1-15ЛІКІ 13:1-15