Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛІКІ - ЛІКІ 10

ЛІКІ 10:8-29

Help us?
Click on verse(s) to share them!
8сыны Ааронавыя, сьвятары, павінны трубіць у трубы: гэта будзе вам пастанова вечная ў роды вашыя;
9і калі пойдзеце на вайну ў зямлі вашай супроць ворага, які наступацьме на вас, трубеце трывогу ў трубы, - і будзеце ўспомненыя перад Госпадам, Богам вашым, і ўратаваныя будзеце ад ворагаў вашых;
10і ў дзень весялосьці вашай, і ў сьвяты вашыя, і ў час маладзікоў вашых трубеце ў трубы пры цэласпаленьнях вашых і пры мірных ахвярах вашых, - і гэта будзе нагадваць пра вас перад Богам вашым. Я Гасподзь, Бог ваш.
11На другі год, у другі месяц, на дваццаты дзень месяца, паднялося воблака ад скініі адкрыцьця;
12і выправіліся сыны Ізраілевыя па табарах сваіх з пустыні Сінайскай, і спынілася воблака ў пустыні Фаран.
13І падняліся яны першы раз, па загадзе Гасподнім, дадзеным праз Майсея.
14Падняты быў найперш прапар сыноў Юдавых па рушэньнях іхніх; над рушэньнем іхнім Наасон, сын Амінадаваў;
15і над рушэньнем племені сыноў Ісахаравых Натанаіл, сын Цуараў;
16і над рушэньнем племені сыноў Завулонавых Эліяў, сын Хэлонаў.
17І зьнята была скінія, і пайшлі сыны Гірсонавыя і сыны Мэрарыныя, якія носяць скінію.
18І падняты быў сьцяг табару Рувімавага па рушэньнях іхніх; і над рушэньнем ягоным Эліцур, сын Шэдэураў;
19і над рушэньнем племені сыноў Сымонавых Шэлумііл, сын Цурышадаеў;
20і над рушэньнем племені сыноў Гадавых Эліясаф, сын Рэгуілаў.
21Потым пайшлі сыны Каатавыя, якія носяць сьвятыню; а скінію ставілі да іхняга прыходу.
22І падняты быў сьцяг табару сыноў Яфрэмавых па рушэньнях іхніх; і над рушэньнем іхнім Элішама, сын Аміудаў;
23і над рушэньнем племені сыноў Манасііных Гамалііл, сын Пэдацураў:
24і над рушэньнем племені сыноў Веньямінавых Авідан, сын Гідэонаў.
25Апошні з усіх табараў падняты быў сьцяг табару сыноў Данавых з рушэньнямі іхнімі: і над рушэньнем іхнім Ахіезэр, сын Амішадаеў;
26і над рушэньнем племені сыноў Асіравых Пагііл, сын Ахранаў;
27і над рушэньнем племені сыноў Нэфталімавых Ахіра, сын Энанаў.
28Вось парадак шэсьця сыноў Ізраілевых па рушэньнях іхніх. І выправіліся яны.
29І сказаў Майсей Хававу, сыну Рагуілаваму, Мадыяніцяніну, родзічу Майсееваму: мы выпраўляемся ў тую мясьціну, пра якую Гасподзь сказаў: вам аддам яе; ідзі з намі, мы зробім табе дабро, бо Гасподзь добрае мовіў пра Ізраіля.

Read ЛІКІ 10ЛІКІ 10
Compare ЛІКІ 10:8-29ЛІКІ 10:8-29