Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛЯВІТ - ЛЯВІТ 27

ЛЯВІТ 27:18-33

Help us?
Click on verse(s) to share them!
18а калі пасьля юбілею прысьвячае хто поле сваё, дык сьвятар павінен разьлічыць срэбра па меры гадоў, што засталіся да юбілейнага года і трэба ўбавіць з ацэны тваёй;
19а калі захоча выкупіць поле той, хто прысьвяціў яго, дык няхай ён дадасьць пятую долю срэбра ацэны тваёй, і яно застанецца за ім;
20а калі ён ня выкупіць поля, і будзе прададзена поле іншаму чалавеку, дык ужо нельга выкупіць:
21поле тое, калі яно ў юбілей адыдзе, будзе сьвятыняю Госпаду, як бы поле заклятае; сьвятару дастанецца яно на валоданьне.
22А калі хто прысьвеціць Госпаду поле купленае, якое не з палеткаў яго валоданьня,
23дык сьвятар павінен разьлічыць яму колькасьць ацэны да юбілейнага года, і павінен ён аддаць паводле разьліку ў той самы дзень, як сьвятыню Гасподнюю;
24а поле ў юбілейны год пяройдзе зноў да таго, у каго куплена, каму належыць валоданьне тою зямлёю.
25Усякая ацэна твая павінна быць у сіклях сьвяшчэнных, дваццаць гераў павінна быць у сіклі.
26Толькі першынцаў з быдла, якія паводле першаснасьці належаць Госпаду, не павінен ніхто прысьвячаць: хай тое вол, хай дробнае быдла, - Гасподнія яны.
27А калі быдла нячыстае, дык трэба выкупіць паводле ацэны тваёй і дадаць да таго пятую долю; калі ня выкупяць, дык трэба прадаць паводле ацэны тваёй.
28Толькі ўсё заклятае, што пад закляцьцем аддае чалавек Госпаду са сваёй уласнасьці, - хай чалавека, хай быдла, хай поле свайго валоданьня, - не прадаецца і не выкупаецца: усё заклятае ёсьць вялікая сьвятыня Гасподняя;
29усё заклятае, што заклята ад людзей, ня выкупаецца: яно павінна быць аддадзена сьмерці.
30І ўсякая дзесяціна на зямлі з насеньня зямлі і з пладоў дрэва належыць Госпаду: гэта сьвятыня Гасподняя;
31а калі хто захоча выкупіць дзесяціну сваю, дык няхай прыкладзе да цаны яе пятую долю.
32І ўсякую дзесяціну з буйнога і дробнага быдла, з усяго, што праходзіць пад кіем дзясятае, трэба прысьвячаць Госпаду;
33ня трэба разьбіраць, добрае яно, ці благое, і ня трэба замяняць яго; а калі хто заменіць яго, дык і само яно і замена ягоная будзе сьвятыняю і ня можа быць выкуплена.

Read ЛЯВІТ 27ЛЯВІТ 27
Compare ЛЯВІТ 27:18-33ЛЯВІТ 27:18-33