Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛЯВІТ - ЛЯВІТ 10

ЛЯВІТ 10:1-6

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Надаў і Авіуд, сыны Ааронавыя, узялі кожны сваю кадзільніцу і паклалі ў іх агню, і паклалі ў яго дымленьняў, і прынесьлі прад Госпада агонь чужы, якога Ён не загадваў ім;
2і выйшаў агонь ад Госпада і спаліў іх, і памерлі яны перад абліччам Гасподнім.
3І сказаў Гасподзь Аарону: вось, пра што казаў Гасподзь, калі сказаў: у тых, што набліжаюцца да Мяне, асьвячуся і перад усім народам праслаўлюся. Аарон маўчаў.
4І паклікаў Майсей Місаіла і Элцафана, сыноў Ізііла, дзядзькі Ааронавага, і сказаў ім: ідзеце, вынесьце братоў вашых са сьвяцілішча за табар.
5І пайшлі і вынесьлі іх у хітонах іхніх за табар, як сказаў Майсей.
6А Аарону і Элеазару і Ітамару, сынам ягоным, Майсей сказаў: галоваў вашых не агаляйце і вопраткі вашай не разьдзірайце, каб вам не памерці і не навесьці гневу на ўсё супольства; але браты вашыя, увесь дом Ізраілеў, могуць плакаць па спаленых, якіх спаліў Гасподзь,

Read ЛЯВІТ 10ЛЯВІТ 10
Compare ЛЯВІТ 10:1-6ЛЯВІТ 10:1-6