Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛУКАША - ЛУКАША 17

ЛУКАША 17:20-35

Help us?
Click on verse(s) to share them!
20А як спыталіся ў Яго фарысэі, калі прыйдзе Царства Божае, адказваў ім: ня прыйдзе Царства Божае ўвачавідкі,
21і ня скажуць: вось, яно тут, альбо: вось, там. Бо вось, Царства Божае ўнутры ў вас ёсьць.
22Сказаў таксама вучням: прыйдуць дні, калі захочаце бачыць хоць адзін зь дзён Сына Чалавечага, і ня ўбачыце;
23і скажуць вам: вось, тут, альбо: вось, там, - ня ідзеце і ня гневайцеся:
24бо як маланка, што бліснула з аднаго краю неба, бліскае да другога краю неба, так будзе Сын Чалавечы ў дзень Свой.
25Але сьпярша належыць Яму шмат адпакутаваць і быць адкінутым родам гэтым.
26І як было ў дні Ноя, так будзе і ў дні Сына Чалавечага:
27елі, пілі, жаніліся, выходзілі замуж, да таго дня, як увайшоў Ной у каўчэг, і прыйшоў патоп і зьнішчыў усіх.
28Гэтак сама было і ў дні Лота: елі, пілі, куплялі, прадавалі, садзілі, будавалі;
29але ў дзень, калі Лот выйшаў з Садомы, праліўся зь неба дождж агнявы і серны і вынішчыў усіх:
30так будзе і ў той дзень, калі Сын Чалавечы адкрыецца.
31У той дзень, хто будзе на даху, а рэчы ягоныя ў доме, той ня сыходзь узяць іх; і хто будзе на полі, таксама не вяртайся назад;
32успамінайце жонку Лотаву.
33Хто будзе ашчаджаць душу сваю, той загубіць яе; а хто загубіць яе, той ажывіць яе.
34Маўляю вам: у тую ноч будуць двое на адной пасьцелі: адзін возьмецца, а другі пакінецца;
35дзьве будуць малоць разам: адна возьмецца, а другая пакінецца:

Read ЛУКАША 17ЛУКАША 17
Compare ЛУКАША 17:20-35ЛУКАША 17:20-35