Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ДЗЕІ - ДЗЕІ 16

ДЗЕІ 16:26-35

Help us?
Click on verse(s) to share them!
26Раптам стаўся вялікі землятрус, так што захістаўся падмурак цямніцы; адразу адчыніліся ўсе дзьверы, і на ўсіх кайданы паслаблі.
27Ахоўнік цямніцы, прачнуўшыся і ўбачыўшы, што дзьверы цямніцы адчыненыя, дастаў меч і хацеў закалоць сябе, думаючы, што вязьні ўцяклі.
28Але Павал абвясьціў гучным голасам, кажучы: не рабі сабе ніякае шкоды, бо ўсе мы тут.
29Той папрасіў вагню, убег у цямніцу і ў трымценьні прыпаў да Паўла і Сілы,
30і, вывеўшы іх вонкі, сказаў: дабрадзеі мае! што мне рабіць, каб уратавацца?
31А яны сказалі: веруй у Госпада Ісуса Хрыста, і ўратуешся ты і ўвесь дом твой.
32І абвясьцілі слова Гасподняе яму і ўсім, хто быў у доме ў яго.
33І, узяўшы іх у тую гадзіну ночы, ён абмыў раны іхнія і без адкладу ахрысьціўся сам і ўсе ягоныя;
34і прывёўшы іх у дом свой, участаваў іх вячэрай і ўзрадаваўся з усім домам сваім, што ўвераваў у Бога.
35А як настаў дзень, ваяводы паслалі гарадзкіх служак сказаць: адпусьці тых людзей.

Read ДЗЕІ 16ДЗЕІ 16
Compare ДЗЕІ 16:26-35ДЗЕІ 16:26-35