8І пасяліўся Ісаў на гары Сэір. Ісаў, ён жа Эдом.
9І вось радаслоўнік Ісава, бацькі Ідумэяў, на гары Сэір.
10Вось імёны сыноў Ісававых: Эліфаз, сын Ады, жонкі Ісававай, і Рагуіл, сын Васэматы, жонкі Ісававай.
11У Эліфаза былі сыны: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам і Кеназ.
12А Тамна была наложніца Эліфаза, сына Ісававага, і нарадзіла Эліфазу Амаліка. Вось сыны Ады, жонкі Ісававай.
13І вось сыны Рагуіла: Нахат і Зэрах, Шама і Міза. Гэта сыны Васэматы, жонкі Ісававай.
14І гэтыя сыны былі Алівэмы, дачкі Аны, сына Цэвэонавага, жонкі Ісававай: яна нарадзіла Ісаву Еуса, Еглома і Карэя.
15Вось старэйшыны сыноў Ісававых. Сыны Эліфаза, першародка Ісававага: старэйшына Тэман, старэйшына Амар, старэйшына Цэфо, старэйшына Кеназ,
16старэйшына Карэй, старэйшына Гатам, старэйшына Амалік. Гэтыя старэйшыны Эліфазавыя ў зямлі Эдома; гэта сыны Ады.
17Гэтыя сыны Рагуіла, сына Ісававага: старэйшына Нахат, старэйшына Зэрах, старэйшына Шама, старэйшына Міза. Гэта старэйшыны Рагуілавыя ў зямлі Эдома; гэта сыны Васэматы, жонкі Ісававай.
18Гэта сыны Алівэмы, жонкі Ісававай: старэйшына Еус, старэйшына Еглом, старэйшына Карэй. Гэта старэйшыны Алівэмы, дачкі Аны, жонкі Ісававай.
19Вось сыны Ісава, і вось старэйшыны іх. Гэта Эдом.
20Гэта сыны Сэіра Харэяніна, якія жылі ў зямлі той: Лотан, Шовал, Цывэон, Ана,
21Дышон, Эцэр і Дышан. Гэтыя старэйшыны Харэяў, сыноў Сэіра, у зямлі Эдома.
22Сыны Лотана былі: Хоры і Геман; а сястра ў Лотана: Тамна.
23Гэтыя сыны Шовала: Алван, Манахат, Эвал, Шэфо і Онам.
24Гэтыя сыны Цывэона: Ая і Ана. Гэта той Ана, які знайшоў цёплыя воды ў пустыні, калі пасьвіў аслоў Цывэона, бацькі свайго.