Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - 4 ЦАРСТВАЎ - 4 ЦАРСТВАЎ 14

4 ЦАРСТВАЎ 14:11-15

Help us?
Click on verse(s) to share them!
11Але не паслухаўся Амасія. І выступіў Ёас, цар Ізраільскі, і пабачыліся асабіста ён і Амасія, цар Юдэйскі, у Бэтсамісе, што ў Юдэі.
12І разьбіты былі Юдэі Ізраільцянамі, і разьбегліся па намётах сваіх.
13І Амасію, цара Юдэйскага, сына Ёаса, сына Ахозіі, захапіў Ёас, цар Ізраільскі, у Бэтсамісе, і пайшоў у Ерусалім і разбурыў сьцяну Ерусалімскую ад брамы Яфрэмавай да брамаў вуглавых на чатырыста локцяў.
14І ўзяў усё золата і срэбра, і ўвесь посуд, які знайшоўся ў доме Гасподнім і ў скарбніцах царскага дома, і заложнікаў, і вярнуўся ў Самарыю.
15Астатняе пра Ёаса, што ён зрабіў, і пра мужныя подзьвігі ягоныя, і як ён ваяваў з Амасіем, царом Юдэйскім, напісанага ў летапісе цароў Ізраільскіх.

Read 4 ЦАРСТВАЎ 144 ЦАРСТВАЎ 14
Compare 4 ЦАРСТВАЎ 14:11-154 ЦАРСТВАЎ 14:11-15