Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ІСУСА - ІСУСА 11

ІСУСА 11:2-7

Help us?
Click on verse(s) to share them!
2і да цароў, якія жылі на поўначы на гары і на раўніне з паўднёвага боку Хінэрота, і на нізкіх мясьцінах, і ў Нафот-Доры на захад,
3да Хананэяў, якія жылі на ўсход і да мора, да Амарэяў і Хэтэяў, да Фэрэзэяў і да Евусэяў, якія жылі на гары, і да Эвэяў, якія жылі каля Эрмона ў зямлі Масіфе.
4І выступілі яны і ўсё рушэньне іхняе зь імі шматлікі народ, які мноствам раўняўся пяску марскому на беразе; і коней і калясьніц было вельмі многа.
5І сабраліся ўсе цары гэтыя, і прыйшлі і разьмясьціліся табарам разам каля водаў Мэромскіх, каб зацяцца зь Ізраілем.
6Але Гасподзь сказаў Ісусу: ня бойся іх, бо заўтра, пад гэты самы час, Я аддам усіх на пабіваньне Ізраіля; а коням іхнім падрэж жылы і калясьніцы іхнія спалі агнём.
7Ісус і зь ім увесь народ, здольны ваяваць, неспадзявана выйшлі на іх да водаў Мэромскіх і напалі на іх.

Read ІСУСА 11ІСУСА 11
Compare ІСУСА 11:2-7ІСУСА 11:2-7