Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ІСАІ - ІСАІ 11

ІСАІ 11:4-10

Help us?
Click on verse(s) to share them!
4Ён будзе судзіць бедных па праўдзе, і дзеі пакутнікаў зямлі рашаць паводле ісьціны; і жазлом вуснаў Сваіх заб'е бязбожніка.
5І будзе апаясаньнем сьцёгнаў Яго - праўда, і апаясаньнем паясьніцы Яго - ісьціна.
6Тады воўк будзе жыць разам зь ягнём, і барс будзе ляжаць разам з казьлянём; і цяля, і малады леў, і вол будуць разам, і малое дзіця будзе вадзіць іх.
7І карова будзе пасьвіцца зь мядзьведзіхаю, і дзеці іх будуць ляжаць разам; і леў, як вол, будзе есьці салому.
8І немаўля будзе бавіцца над нарою асьпіда, і дзіця працягне руку сваю на гняздо зьмяі.
9І ня будуць рабіць ліха і шкоды на ўсёй сьвятой гары Маёй, бо зямля будзе напоўнена спазнаньнем Госпада, як воды напаўняюць мора.
10І станецца ў той дзень: да кораня Есэевага, які стане нібы сьцяг народам, зьвернуцца язычнікі, - і спакоем яго будзе слава.

Read ІСАІ 11ІСАІ 11
Compare ІСАІ 11:4-10ІСАІ 11:4-10