Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЯНА - ЯНА 2

ЯНА 2:2-11

Help us?
Click on verse(s) to share them!
2Быў таксама запрошаны Ісус і вучні Ягоныя на вясельле.
3І як нехапала віна, дык Маці Ісусава кажа Яму: віна няма ў іх.
4Ісус кажа Ёй: што Мне і Табе, жанчына? яшчэ ня прыйшла гадзіна Мая.
5Маці Ягоная сказала слугам: што скажа Ён вам, тое і зрабеце.
6А было там шэсьць каменных посудаў на ваду, якія стаялі паводле звычаю ачышчэньня Юдэйскага, умяшчаючы ў сябе па дзьве ці па тры меры.
7Ісус кажа ім: напоўніце посуды вадою. І напоўнілі іх па бераг.
8І кажа ім: цяпер чэрпайце і нясеце да распарадчыка вясельля. І панесьлі.
9А калі распарадчык скаштаваў вады, якая зрабілася віном, - а ён ня ведаў, адкуль гэтае віно, ведалі толькі слугі, якія чэрпалі ваду, - тады распарадчык кліча маладога
10і кажа яму: кожны чалавек падае спачатку добрае віно, а калі паўпіваюцца, тады горшае; а ты добрае віно зьбярог дагэтуль.
11Так заклаў Ісус пачатак цудаў у Кане Галілейскай і зьявіў славу Сваю; і ўверавалі ў Яго вучні Ягоныя.

Read ЯНА 2ЯНА 2
Compare ЯНА 2:2-11ЯНА 2:2-11