Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЭКЛЕЗІЯСТА - ЭКЛЕЗІЯСТА 6

ЭКЛЕЗІЯСТА 6:6-12

Help us?
Click on verse(s) to share them!
6А той, хоць пражыў бы дзьве тысячы год і не насыціўся б дабром, ці ж не ў адно і тое месца ідзе?
7Уся праца людская - для рота, а душа чалавека - не насычаецца.
8Якая ж перавага ў мудрага над неразумным, якая - у гаротніка, што ўмее хадзіць, над тымі, што жывуць?
9Лепей бачыць вачыма, чым душою блукаць. А гэта - таксама марнасьць і пагоня за ветрам!
10Што існуе, таму дадзена ўжо найменьне, і вядома, што гэта - чалавек і што ня можа ён прававацца з тымі, якія мацнейшыя за яго.
11Шмат ёсьць такога, што памнажае марнасьць: што ж чалавеку лепей?
12Бо хто ведае, што чалавеку добра ў жыцьці, у безьлічы дзён марнага веку яго, якія праходзяць, бы цень? І хто чалавеку скажа, што будзе пад сонцам пасьля яго?

Read ЭКЛЕЗІЯСТА 6ЭКЛЕЗІЯСТА 6
Compare ЭКЛЕЗІЯСТА 6:6-12ЭКЛЕЗІЯСТА 6:6-12