Text copied!
Bibles in Belarusian

ЭКЛЕЗІЯСТА 6:6-12 in Belarusian

Help us?

ЭКЛЕЗІЯСТА 6:6-12 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

6 А той, хоць пражыў бы дзьве тысячы год і не насыціўся б дабром, ці ж не ў адно і тое месца ідзе?
7 Уся праца людская - для рота, а душа чалавека - не насычаецца.
8 Якая ж перавага ў мудрага над неразумным, якая - у гаротніка, што ўмее хадзіць, над тымі, што жывуць?
9 Лепей бачыць вачыма, чым душою блукаць. А гэта - таксама марнасьць і пагоня за ветрам!
10 Што існуе, таму дадзена ўжо найменьне, і вядома, што гэта - чалавек і што ня можа ён прававацца з тымі, якія мацнейшыя за яго.
11 Шмат ёсьць такога, што памнажае марнасьць: што ж чалавеку лепей?
12 Бо хто ведае, што чалавеку добра ў жыцьці, у безьлічы дзён марнага веку яго, якія праходзяць, бы цень? І хто чалавеку скажа, што будзе пад сонцам пасьля яго?
ЭКЛЕЗІЯСТА 6 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)