Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЭКЛЕЗІЯСТА - ЭКЛЕЗІЯСТА 4

ЭКЛЕЗІЯСТА 4:1-7

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1І прыгледзеўся зноў я, і ўгледзеў уціскі ўсялякія, што пад сонцам здараюцца: і вось сьлёзы прыгнечаных, а суцешніка ў іх няма; і ў руцэ ў прыгнятальнікаў іхніх - сіла, а суцешніка ў іх няма.
2І прызнаў я шчасьлівымі мёртвых, якія памерлі даўно, больш, чым жывых, што дагэтуль жывуць;
3а шчасьлівейшы той за абодвух, хто яшчэ не радзіўся, хто ня бачыў яшчэ ліхадзействаў, якія пад сонцам вядуцца.
4І зноў я пабачыў, што ўсякая праца і посьпех усякі ў справах узаемную зайздрасьць паміж людзьмі спрычыняюць. І гэта - марнасьць і пагоня за ветрам!
5Неразумны сядзіць, склаўшы рукі свае, і жарэ сваё цела.
6Лепей жменя спакою за поўныя прыгаршчы клопату і пагоню за ветрам.
7І зірнуў я, і зноў убачыў марнасьць пад сонцам:

Read ЭКЛЕЗІЯСТА 4ЭКЛЕЗІЯСТА 4
Compare ЭКЛЕЗІЯСТА 4:1-7ЭКЛЕЗІЯСТА 4:1-7