17Галаад жыве спакойна за Ярданам; Дану чаго баяцца з караблямі? Асір сядзіць на беразе мора і каля прыстаняў сваіх жыве спакойна.
18Завулон - гэта люд, які душу сваю асудзіў на сьмерць, і Нэфталім на вышынях поля.
19Прыйшлі цары, паваяваліся, тады паваяваліся цары Ханаанскія ў Танааху і каля водаў Магідонскіх, але не атрымалі ніякага срэбра.
20Зь неба ваявалі зоркі, са шляхоў сваіх ваявалі зь Сісарам.
21Паток Кісон падхапіў іх, паток Кедумін, паток Кісон. Тапчы, душа мая, сілу!
22Тады ламаліся капыты конскія ад уцёкаў, ад уцёкаў борздых ягоных.
23Праклянеце Мэроз, кажа анёл Гасподні, праклянеце жыхароў яго за тое, што ня прыйшлі на дапамогу Госпаду, на дапамогу Госпаду з адважнымі.