5Яны сказалі яму: спытайся ў Бога, каб мы ўведалі, ці будзе нам посьпех у дарозе, у якую мы выпраўляемся.
6Сьвятар сказаў ім: ідзеце зь мірам; перад Госпадам ваша дарога, у якую вы ідзяце.
7І пайшлі тыя пяць мужчын, і прыйшлі ў Лаіс, і ўбачылі народ, які ў ім, што Ён жыве спакойна, паводле звычаяў Сіданянаў, ціхі і бястурботны, і што ня было ў зямлі той, хто крыўдзіў бы ў чым, альбо меў бы ўладу: ад Сіданянаў яны жылі далёка, і ні з кім ня было ў іх ніякага дачыненьня.
8І вярнуліся да братоў сваіх у Цору і Эстаол, і сказалі ім браты іхнія: з чым вы?
9Яны сказалі: устаньма і пойдзем на іх; мы бачылі зямлю; яна вельмі добрая. А вы задумаліся; не марудзьце, ідзеце і бярэце ў спадчыну тую зямлю.
10Калі пойдзеце вы, прыйдзеце да народа бястурботнага, і зямля тая шырокая. Бог аддае яе ў рукі вашыя. Гэта такое месца, дзе няма нястачы ні ў чым, што ад зямлі.
11І выправіліся адтуль з племя Данавага, з Цоры і Эстаола, шэсьцьсот мужчын, аперазаўшыся вайсковай зброяй.