Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - РЫМЛЯНАЎ - РЫМЛЯНАЎ 8

РЫМЛЯНАЎ 8:2-18

Help us?
Click on verse(s) to share them!
2бо закон Духа жыцьця ў Хрысьце Ісусе вызваліў мяне ад закона грэху і сьмерці.
3Як закон, аслаблены плоцьцю, быў бясьсільны, дык Бог паслаў Сына Свайго ў падабенстве плоці грахоўнай у ахвяру за грэх, і асудзіў грэх у плоці,
4каб апраўданьне закона спраўдзілася ў нас, хто не паводле плоці жыве, а паводле Духа.
5Бо, хто жыве паводле плоці, пра плоцкае думае, а хто жыве паводле Духа - пра духоўнае.
6Помыслы плоцкія - сьмерць, а помыслы Духа - жыцьцё і мір,
7бо помыслы плоці - гэта варожасьць да Бога; бо закону Божаму не ўпакорваюцца, ды і ня могуць.
8А таму тыя, што жывуць паводле плоці, Богу дагадзіць ня могуць.
9Але вы не паводле плоці жывяце, а паводле Духа, калі толькі Дух Божы жыве ў вас. Калі ж хто Духа Хрыстовага ня мае, той не Ягоны.
10А калі Хрыстос у вас, дык цела мёртвае для грэху, а дух жывы для праведнасьці.
11Калі ж Дух Таго, Хто ўваскрэсіў зь мёртвых Ісуса, жыве ў вас, дык Той, хто ўваскрэсіў Хрыста зь мёртвых, ажывіць і вашыя сьмяротныя целы Духам Сваім, Які жыве ў вас.
12Дык вось, браты, мы не даўжнікі плоці, каб жыць паводле плоці;
13бо, калі жывяце паводле плоці, дык памраце, а калі Духам нішчыце ўчынкі плоцкія, жыць будзеце;
14бо ўсе, каго водзіць Дух Божы, - сыны Божыя;
15бо вы не прынялі Духа рабства, каб зноў жыць у страху, а прынялі Духа ўсынаўленьня, Якім заклікаем: Авва, Войча!
16Гэты самы Дух сьведчыць духу нашаму, што мы - дзеці Божыя.
17А калі дзеці, дык і спадкаемцы Божыя, супольныя спадкаемцы Хрыстовыя, калі толькі зь Ім пакутуем, каб зь Ім і праславіцца.
18Бо думаю, што цяперашнія часовыя пакуты нічога ня вартыя ў параўнаньні з тою славаю, якая адкрыецца ў нас.

Read РЫМЛЯНАЎ 8РЫМЛЯНАЎ 8
Compare РЫМЛЯНАЎ 8:2-18РЫМЛЯНАЎ 8:2-18