Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПЕСЬНЯ - ПЕСЬНЯ 1

ПЕСЬНЯ 1:1-5

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Няхай вусны яго мяне пацалуюць! Бо лепшыя за віно твае ласкі.
2Ад водару мазяў тваіх імя тваё - як разьлітае міра; таму і дзяўчаты цябе кахаюць.
3Надзь мяне! Мы пабяжым за табою; - цар мяне ўвёў у харомы свае! Радавацца і весяліцца будзем з табою; - больш за віно будзем славіць пяшчоты; цябе годнасна любяць!
4Ерусалімскія дочкі! Чорная я, прыгажуня сабою, нібы намёты Кідара ці полагі Саламонавыя.
5Не зважайце на смугласьць маю; гэта сонца мяне апаліла: сыны маёй маці ўгневаліся на мяне, - вінаграднікі вартаваць мне казалі, - свайго вінаградніка я не ўпільнавала.

Read ПЕСЬНЯ 1ПЕСЬНЯ 1
Compare ПЕСЬНЯ 1:1-5ПЕСЬНЯ 1:1-5