1І сказаў Гасподзь Майсею ў пустыні Сінайскай, у скініі сходу, у першы дзень другога месяца, на другі год пасьля выхаду іх зь зямлі Егіпецкай, кажучы:
2палічэце ўсё супольства сыноў Ізраілевых па родах іхніх, па сямействах іхніх, па ліку імёнаў усіх мужчынскага роду пагалоўна:
3ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля, па рушэньнях іхніх палічэце іх - ты і Аарон;
4з вамі павінны быць з кожнага племя па адным чалавеку, які ў родзе сваім галоўны.
5І вось імёны мужоў, якія будуць з вамі: ад Рувіма Еліцур, сын Шэдэураў;
6ад Сымона Шэлумііл, сын Цурышадаеў;
7ад Юды Наасон, сын Амінадаваў;
8ад Ісахара Натанаіл, сын Цуараў;
9ад Завулона Эліяў, сын Хэлонаў;
10ад сыноў Язэпа: ад Яфрэма Элішама, сын Аміудаў; ад Манасіі Гамалііл, сын Пэдацураў;
11ад Веньяміна Авідан, сын Гідэонаў;
12ад Дана Ахіязэр, сын Амішадаеў;
13ад Асіра Пагііл, сын Ахранаў;
14ад Гада Эліясаф, сын Рэгуілаў;
15ад Нэфталіма Ахіра, сын Энанаў.
16Гэта - выбраныя мужы супольства, правадыры плямёнаў бацькоў сваіх, галовы тысячаў Ізраілевых.