1 І сказаў Гасподзь Майсею ў пустыні Сінайскай, у скініі сходу, у першы дзень другога месяца, на другі год пасьля выхаду іх зь зямлі Егіпецкай, кажучы:
2 палічэце ўсё супольства сыноў Ізраілевых па родах іхніх, па сямействах іхніх, па ліку імёнаў усіх мужчынскага роду пагалоўна:
3 ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля, па рушэньнях іхніх палічэце іх - ты і Аарон;
4 з вамі павінны быць з кожнага племя па адным чалавеку, які ў родзе сваім галоўны.
5 І вось імёны мужоў, якія будуць з вамі: ад Рувіма Еліцур, сын Шэдэураў;
6 ад Сымона Шэлумііл, сын Цурышадаеў;
7 ад Юды Наасон, сын Амінадаваў;
8 ад Ісахара Натанаіл, сын Цуараў;
9 ад Завулона Эліяў, сын Хэлонаў;
10 ад сыноў Язэпа: ад Яфрэма Элішама, сын Аміудаў; ад Манасіі Гамалііл, сын Пэдацураў;
11 ад Веньяміна Авідан, сын Гідэонаў;
12 ад Дана Ахіязэр, сын Амішадаеў;
13 ад Асіра Пагііл, сын Ахранаў;
14 ад Гада Эліясаф, сын Рэгуілаў;
15 ад Нэфталіма Ахіра, сын Энанаў.
16 Гэта - выбраныя мужы супольства, правадыры плямёнаў бацькоў сваіх, галовы тысячаў Ізраілевых.