1І наказаў Гасподзь Майсею, кажучы:
2зрабі сабе дзьве срэбраныя трубы, каваныя зрабі іх, каб яны служылі табе на скліканьне супольства і каб здымаць табары;
3калі затрубяць у іх, зьбярэцца да цябе ўсё супольства да ўваходу ў скінію сходу:
4калі ў адну трубу затрубяць, зьбяруцца да цябе князі і тысячнікі Ізраільскія;
5калі затрубіце трывогу, падымуцца табары, што стаяць з усходу;
6калі другі раз затрубіце трывогу, падымуцца табары, што стаяць з поўдня; трывогу няхай трубяць, калі яны выпраўляюцца ў дарогу;