Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛЯВІТ - ЛЯВІТ 27

ЛЯВІТ 27:1-8

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
2абвясьці сынам Ізраілевым і скажы ім: калі хто дае абяцаньне прысьвяціць душу Госпаду паводле ацэны тваёй,
3дык ацэна твая мужчыну ад дваццаці гадоў да шасьцідзесяці павінна быць пяцьдзясят сікляў срэбраных, па сіклі сьвяшчэнным;
4а калі гэта жанчына, дык ацэна твая павінна быць трыццаць сікляў;
5ад пяці гадоў да дваццаці ацэна твая мужчыну павінна быць дваццаць сікляў, а жанчыне дзесяць сікляў;
6а ад месяца да пяці гадоў ацэна твая мужчыну павінна быць пяць сікляў срэбра, а жанчыне ацэна твая тры сіклі срэбра;
7ад шасьцідзесяці гадоў і вышэй мужчыну ацэна твая павінна быць пятнаццаць сікляў срэбра, а жанчыне дзесяць сікляў.
8А калі ён бедны і ня мае сілы аддаць паводле ацэны тваёй, дык няхай прывядуць яго да сьвятара, і сьвятар няхай ацэніць яго: суразьмерна са станам таго, хто даў абяцаньне, няхай ацэніць яго сьвятар.

Read ЛЯВІТ 27ЛЯВІТ 27
Compare ЛЯВІТ 27:1-8ЛЯВІТ 27:1-8