Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛЯВІТ - ЛЯВІТ 24

ЛЯВІТ 24:1-9

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
2загадай сынам Ізраілевым, каб яны прынесьлі табе алею чыстага, выціснутага з алівы, дзеля асьвячэньня, каб няспынна гарэла сьвяцільня;
3за заслонай каўчэга адкрыцьця ў скініі сходу Аарон і сыны ягоныя павінны ставіць яе прад Госпадам ад вечара да раніцы заўсёды: гэта вечная пастанова ў роды вашыя;
4на сьвечніку чыстым павінны яны ставіць сьвяцільню перад Госпадам заўсёды.
5І вазьмі пшанічнай мукі і сьпячы зь яе дванаццаць хлябоў; у кожным хлебе павінны быць дзьве дзясятых эфы;
6і пакладзі іх у два рады, па шэсьць у рад, на чыстым стале прад Госпадам:
7і пакладзі на кожны рад чыстага лівану, і будзе гэта пры хлебе, у памяць, у ахвяру Госпаду;
8у кожны суботні дзень заўсёды трэба класьці іх перад Госпадам ад сыноў Ізраілевых: гэта наказ вечны;
9Яны будуць належаць Аарону і сынам ягоным, якія будуць есьці іх на сьвятым месцы, бо гэта вялікая сьвятыня ім з ахвяраў Гасподніх: гэта пастанова вечная.

Read ЛЯВІТ 24ЛЯВІТ 24
Compare ЛЯВІТ 24:1-9ЛЯВІТ 24:1-9