Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ДЗЕІ - ДЗЕІ 9

ДЗЕІ 9:14-23

Help us?
Click on verse(s) to share them!
14і тут мае ад першасьвятароў уладу вязаць усіх, хто заклікае імя Тваё.
15Але Гасподзь сказаў яму: ідзі, бо ён ёсьць Мой выбраны посуд, каб абвяшчаць імя Маё перад народамі і царамі і сынамі Ізраілевымі;
16і Я пакажу яму, колькі ён мусіць адпакутаваць за імя Маё.
17Ананія пайшоў і ўвайшоў у дом і, усклаўшы на яго рукі, сказаў: браце Саўле! Гасподзь Ісус, што зьявіўся табе на дарозе, якою ты ішоў, паслаў мяне, каб ты зноў бачыў і напоўніўся Духам Сьвятым.
18І адразу нібы луска апала з вачэй ягоных, і раптам ён зноў пачаў бачыць і, устаўшы, ахрысьціўся
19і, паеўшы, умацаваўся. І быў Саўл некалькі дзён з вучнямі ў Дамаску;
20і адразу пачаў прапаведаваць у сынагогах пра Ісуса, што Ён ёсьць Сын Божы.
21І ўсе, хто чуў, зьдзіўляліся і казалі: ці ня той гэта самы, які гнаў у Ерусаліме тых, што заклікалі імя гэтае, ды і сюды прыйшоў па тое, каб вязаць іх і весьці да першасьвятароў?
22А Саўл усё больш і больш умацоўваўся і бянтэжыў Юдэяў, якія жылі ў Дамаску, даводзячы, што Гэты ёсьць Хрыстос.
23А як мінула даволі часу, Юдэі змовіліся забіць яго.

Read ДЗЕІ 9ДЗЕІ 9
Compare ДЗЕІ 9:14-23ДЗЕІ 9:14-23