Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ДЗЕІ - ДЗЕІ 16

ДЗЕІ 16:6-10

Help us?
Click on verse(s) to share them!
6Прайшоўшы праз Фрыгію і Галатыйскую краіну, яны ня былі дапушчаны Духам Сьвятым прапаведаваць слова ў Асіі.
7Дайшоўшы да Місіі, намерыліся ісьці ў Віфанію, але Дух не дапусьціў іх.
8Абмінуўшы Місію, сышлі яны ў Трааду.
9І была ноччу ўява Паўлу: стаў нейкі муж, Македонец, просячы ў яго і кажучы: прыйдзі ў Македонію і памажы нам.
10Пасьля гэтай уявы адразу мы пастанавілі сабе выправіцца ў Македонію, разумеючы, што заклікаў нас Гасподзь зьвеставаць там.

Read ДЗЕІ 16ДЗЕІ 16
Compare ДЗЕІ 16:6-10ДЗЕІ 16:6-10