Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - 3 ЦАРСТВАЎ - 3 ЦАРСТВАЎ 4

3 ЦАРСТВАЎ 4:2-25

Help us?
Click on verse(s) to share them!
2І вось начальнікі, якія былі ў яго: Азарыя, сын Садока сьвятара;
3Эліхарэт і Ахія, сыны Сівы, пісцы; Ёсафат, сын Ахілуда, дзеяпісальнік;
4Ванэя, сын Ёдая, ваеначальнік; Садок і Авіятар - сьвятары;
5Азарыя, сын Натана, начальнік над прыстаўнікамі, і Завут, сын Натана сьвятара - сябар цара;
6Ахісар - начальнік над царскім домам, і Аданірам, сын Аўды, - над падаткамі.
7І было ў Саламона дванаццаць прыстаўнікаў над усім Ізраілем, і яны дастаўлялі прадукты цару і дому ягонаму: кожны павінен быў дастаўляць прадукты на адзін месяц у годзе.
8Вось імёны іх: Бэн-хур - на гары Яфрэмавай;
9Бэн-Дэкер - у Макацы і ў Шаалбіме, у Бэтсамісе і ў Элоне і ў Бэт-Ханане;
10Бэн-Хэсэд - у Арубоце; яму ж належаў Сако і ўся зямля Хэфэр;
11Бэн-Авінадаў - над усім Нафат-Дорам; Тафат, дачка Саламона, была ягонаю жонкаю;
12Ваана, сын Ахілуда, у Таанаху і Мэгідо і ва ўсім Бэт-Сане, што паблізу Цартана ніжэй Езрэеля, ад Бэт-Сана да Абэл-Мэхола, і нават за Ёкмэам;
13Бэн-Гевэр - у Рамоце Галаадскім; у яго былі селішчы Яіра, сына Манасіінага, што ў Галаадзе; у яго таксама вобласьць Аргоў, што ў Басане, шэсьцьдзясят вялікіх гарадоў з мурамі і меднымі замкамі;
14Ахінадаў, сын Гідо, у Маханаіме;
15Ахімаас - у зямлі Нэфталімавай; ён узяў сабе за жонку Васэмату, дачку Саламона;
16Ваана, сын Хушая, у зямлі Асіравай і ў Баалоце;
17Ёсафат, сын Паруаха, у зямлі Ісахаравай;
18Шымэй, сын Элы, у зямлі Веньямінавай;
19Гевэр, сын Урыя, у зямлі Галаадскай, у зямлі Сігона, цара Амарэйскага, і Ога, цара Васанскага. Ён быў прыстаўнік у гэтай зямлі.
20Юда і Ізраіль, шматлікія як пясок каля мора, елі, пілі і весяліліся.
21Саламон валодаў усімі царствамі ад ракі Еўфрат да зямлі Філістымскай і да межаў Егіпта. Яны прыносілі дарункі і служылі Саламону ва ўсе дні жыцьця ягонага.
22Прадукты Саламона на кожны дзень складалі: трыццаць кораў мукі пшанічнай і шэсьцьдзясят кораў іншай мукі,
23дзесяць валоў укормленых і дваццаць валоў з пашы, і сто авечак, акрамя аленяў і сарнаў, і сайгакаў і ўкормленых птушак;
24бо ён валадарыў над усёю зямлёю па гэты бок ракі, ад Тыпсаха да Газы, над усімі царамі па гэты бок ракі, і быў у яго мір з усімі навакольнымі краінамі.
25І жылі Юда і Ізраіль спакойна, кожны пад вінаграднікам сваім і пад смакоўніцаю сваёю, ад Дана да Вірсавіі, ва ўсе дні Саламона.

Read 3 ЦАРСТВАЎ 43 ЦАРСТВАЎ 4
Compare 3 ЦАРСТВАЎ 4:2-253 ЦАРСТВАЎ 4:2-25