Text copied!
Bibles in Belarusian

3 ЦАРСТВАЎ 4:2-25 in Belarusian

Help us?

3 ЦАРСТВАЎ 4:2-25 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

2 І вось начальнікі, якія былі ў яго: Азарыя, сын Садока сьвятара;
3 Эліхарэт і Ахія, сыны Сівы, пісцы; Ёсафат, сын Ахілуда, дзеяпісальнік;
4 Ванэя, сын Ёдая, ваеначальнік; Садок і Авіятар - сьвятары;
5 Азарыя, сын Натана, начальнік над прыстаўнікамі, і Завут, сын Натана сьвятара - сябар цара;
6 Ахісар - начальнік над царскім домам, і Аданірам, сын Аўды, - над падаткамі.
7 І было ў Саламона дванаццаць прыстаўнікаў над усім Ізраілем, і яны дастаўлялі прадукты цару і дому ягонаму: кожны павінен быў дастаўляць прадукты на адзін месяц у годзе.
8 Вось імёны іх: Бэн-хур - на гары Яфрэмавай;
9 Бэн-Дэкер - у Макацы і ў Шаалбіме, у Бэтсамісе і ў Элоне і ў Бэт-Ханане;
10 Бэн-Хэсэд - у Арубоце; яму ж належаў Сако і ўся зямля Хэфэр;
11 Бэн-Авінадаў - над усім Нафат-Дорам; Тафат, дачка Саламона, была ягонаю жонкаю;
12 Ваана, сын Ахілуда, у Таанаху і Мэгідо і ва ўсім Бэт-Сане, што паблізу Цартана ніжэй Езрэеля, ад Бэт-Сана да Абэл-Мэхола, і нават за Ёкмэам;
13 Бэн-Гевэр - у Рамоце Галаадскім; у яго былі селішчы Яіра, сына Манасіінага, што ў Галаадзе; у яго таксама вобласьць Аргоў, што ў Басане, шэсьцьдзясят вялікіх гарадоў з мурамі і меднымі замкамі;
14 Ахінадаў, сын Гідо, у Маханаіме;
15 Ахімаас - у зямлі Нэфталімавай; ён узяў сабе за жонку Васэмату, дачку Саламона;
16 Ваана, сын Хушая, у зямлі Асіравай і ў Баалоце;
17 Ёсафат, сын Паруаха, у зямлі Ісахаравай;
18 Шымэй, сын Элы, у зямлі Веньямінавай;
19 Гевэр, сын Урыя, у зямлі Галаадскай, у зямлі Сігона, цара Амарэйскага, і Ога, цара Васанскага. Ён быў прыстаўнік у гэтай зямлі.
20 Юда і Ізраіль, шматлікія як пясок каля мора, елі, пілі і весяліліся.
21 Саламон валодаў усімі царствамі ад ракі Еўфрат да зямлі Філістымскай і да межаў Егіпта. Яны прыносілі дарункі і служылі Саламону ва ўсе дні жыцьця ягонага.
22 Прадукты Саламона на кожны дзень складалі: трыццаць кораў мукі пшанічнай і шэсьцьдзясят кораў іншай мукі,
23 дзесяць валоў укормленых і дваццаць валоў з пашы, і сто авечак, акрамя аленяў і сарнаў, і сайгакаў і ўкормленых птушак;
24 бо ён валадарыў над усёю зямлёю па гэты бок ракі, ад Тыпсаха да Газы, над усімі царамі па гэты бок ракі, і быў у яго мір з усімі навакольнымі краінамі.
25 І жылі Юда і Ізраіль спакойна, кожны пад вінаграднікам сваім і пад смакоўніцаю сваёю, ад Дана да Вірсавіі, ва ўсе дні Саламона.
3 ЦАРСТВАЎ 4 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)