Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ІСАІ - ІСАІ 10

ІСАІ 10:26-31

Help us?
Click on verse(s) to share them!
26І падыме Гасподзь Саваоф біч на яго, як пад час паражэньня Мадыяма каля скалы Арыва, альбо як падняў на мора жазло і падыме яго, як на Егіпет.
27І станецца ў той дзень: здымецца з плячэй тваіх цяжар ягоны, і ярмо ягонае - з шыі тваёй; і распадзецца ярмо ад тлушчу.
28Ён ідзе на Аят; праходзіць Мігрон; у Міхмасе складвае запасы свае.
29Праходзяць цясьніны; у Геве начлег іхні; Рама трасецца; Саўлава Гіва разьбеглася.
30Галасі голасам тваім, дачка Галімава; хай пачуе цябе Лаіс, гаротны Анатот!
31Мадмена разьбеглася, жыхары Гевіма пасьпешна ўцякаюць.

Read ІСАІ 10ІСАІ 10
Compare ІСАІ 10:26-31ІСАІ 10:26-31