Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЯНА - ЯНА 4

ЯНА 4:13-32

Help us?
Click on verse(s) to share them!
13Ісус сказаў ёй у адказ: кожны, хто п'е ваду гэтую, спрагнецца зноў;
14а хто будзе піць ваду, якую Я дам яму, той не спрагнецца вавек; а вада, якую Я дам яму, зробіцца ў ім крыніцай вады, якая пацячэ ў жыцьцё вечнае.
15Жанчына кажа Яму: Спадару! дай мне гэтай вады, каб ня мець мне смагі і ня прыходзіць сюды чэрпаць.
16Ісус кажа ёй: ідзі, клікні мужа твайго і прыйдзі сюды.
17Жанчына сказала ў адказ: няма ў мяне мужа. Ісус кажа ёй: праўду ты сказала, што ў цябе няма мужа;
18бо ў цябе было пяць мужоў, і той, якога сёньня маеш, ня муж табе; гэта слушна ты сказала.
19Жанчына кажа Яму: Госпадзе! бачу, што Ты прарок;
20бацькі нашыя пакланяліся на гэтай гары; а вы кажаце, што месца, дзе трэба пакланяцца, у Ерусаліме.
21Ісус кажа ёй: павер Мне, што настане час, калі і не на гары гэтай, і не ў Ерусаліме будзеце пакланяцца Айцу.
22Вы ня ведаеце, чаму кланяецеся; а мы ведаем, чаму кланяемся, бо збаўленьне ад Юдэяў;
23але настане час, і настаў ужо, калі сапраўдныя паклоньнікі будуць пакланяцца Айцу ў духу і праўдзе, бо такіх паклоньнікаў Айцец шукае Сабе:
24Бог ёсьць дух, і тыя, што пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў Духу і праўдзе.
25Жанчына кажа Яму: ведаю, што прыйдзе Месія, гэта значыць, Хрыстос; калі Ён прыйдзе, дык абвесьціць нам усё.
26Ісус кажа ёй: гэта Я, Які гавару з табою.
27У гэты час прыйшлі вучні Ягоныя і зьдзівіліся, што Ён гутарыў з жанчынаю; аднак жа ніводзін не сказаў: чаго Ты патрабуеш? альбо: пра што Ты гутарыш зь ёю?
28Тады жанчына пакінула посуд свой і пайшла ў горад, і кажа людзям:
29ідзеце, паглядзеце Чалавека, Які сказаў мне ўсё, што я зрабіла: ці ня Ён Хрыстос?
30Яны выйшлі з горада і пайшлі да Яго.
31Тым часам вучні прасілі яго, кажучы: Равьві! еж.
32Але Ён сказаў ім: у Мяне ёсьць ежа, якое вы ня ведаеце.

Read ЯНА 4ЯНА 4
Compare ЯНА 4:13-32ЯНА 4:13-32