Text copied!
Bibles in Belarusian

ЯНА 4:13-32 in Belarusian

Help us?

ЯНА 4:13-32 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

13 Ісус сказаў ёй у адказ: кожны, хто п'е ваду гэтую, спрагнецца зноў;
14 а хто будзе піць ваду, якую Я дам яму, той не спрагнецца вавек; а вада, якую Я дам яму, зробіцца ў ім крыніцай вады, якая пацячэ ў жыцьцё вечнае.
15 Жанчына кажа Яму: Спадару! дай мне гэтай вады, каб ня мець мне смагі і ня прыходзіць сюды чэрпаць.
16 Ісус кажа ёй: ідзі, клікні мужа твайго і прыйдзі сюды.
17 Жанчына сказала ў адказ: няма ў мяне мужа. Ісус кажа ёй: праўду ты сказала, што ў цябе няма мужа;
18 бо ў цябе было пяць мужоў, і той, якога сёньня маеш, ня муж табе; гэта слушна ты сказала.
19 Жанчына кажа Яму: Госпадзе! бачу, што Ты прарок;
20 бацькі нашыя пакланяліся на гэтай гары; а вы кажаце, што месца, дзе трэба пакланяцца, у Ерусаліме.
21 Ісус кажа ёй: павер Мне, што настане час, калі і не на гары гэтай, і не ў Ерусаліме будзеце пакланяцца Айцу.
22 Вы ня ведаеце, чаму кланяецеся; а мы ведаем, чаму кланяемся, бо збаўленьне ад Юдэяў;
23 але настане час, і настаў ужо, калі сапраўдныя паклоньнікі будуць пакланяцца Айцу ў духу і праўдзе, бо такіх паклоньнікаў Айцец шукае Сабе:
24 Бог ёсьць дух, і тыя, што пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў Духу і праўдзе.
25 Жанчына кажа Яму: ведаю, што прыйдзе Месія, гэта значыць, Хрыстос; калі Ён прыйдзе, дык абвесьціць нам усё.
26 Ісус кажа ёй: гэта Я, Які гавару з табою.
27 У гэты час прыйшлі вучні Ягоныя і зьдзівіліся, што Ён гутарыў з жанчынаю; аднак жа ніводзін не сказаў: чаго Ты патрабуеш? альбо: пра што Ты гутарыш зь ёю?
28 Тады жанчына пакінула посуд свой і пайшла ў горад, і кажа людзям:
29 ідзеце, паглядзеце Чалавека, Які сказаў мне ўсё, што я зрабіла: ці ня Ён Хрыстос?
30 Яны выйшлі з горада і пайшлі да Яго.
31 Тым часам вучні прасілі яго, кажучы: Равьві! еж.
32 Але Ён сказаў ім: у Мяне ёсьць ежа, якое вы ня ведаеце.
ЯНА 4 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)