4Мікадым кажа Яму: як можа чалавек нарадзіцца, калі ён стары? няўжо ён можа другі раз увайсьці ў лона маці сваёй і нарадзіцца?
5Ісус адказваў: праўду, праўду кажу табе: калі хто не народзіцца ад вады і Духа, ня можа ўвайсьці ў Царства Божае:
6народжанае ад плоці ёсьць плоць, а народжанае ад Духа ёсьць дух.
7Ня зьдзіўляйся таму, што Я сказаў табе: трэба вам нарадзіцца згары.