Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЯНА - ЯНА 10

ЯНА 10:1-16

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Праўду, праўду кажу вам: хто не дзьвярыма уваходзіць у кашару авечую, а пералазіць дзе-небудзь, той злодзей і грабежнік,
2а хто ўваходзіць дзьвярыма, той пастух авечкам:
3яму брамнік адчыняе, і авечкі слухаюцца голасу ягонага, і ён кліча авечкі свае па імёнах і выводзіць іх;
4і калі выведзе свае авечкі, ідзе перад імі, а авечкі за ім ідуць, бо ведаюць голас ягоны;
5а за чужым ня ідуць, а ўцякаюць ад яго, бо ня ведаюць чужога голасу.
6Гэтую прытчу сказаў ім Ісус. Але яны не зразумелі, што такое Ён казаў ім.
7І вось, зноў Ісус сказаў ім: праўду, праўду кажу вам, што Я дзьверы авечкам.
8Усе, хто колькі іх ні прыходзіла перада Мною, - зладзеі і грабежнікі; але авечкі не паслухаліся іх;
9Я - дзьверы: хто ўвойдзе Мною, той уратуецца, і ўвойдзе і выйдзе, і пашу знойдзе.
10Злодзей прыходзіць толькі дзеля таго, каб украсьці, забіць і загубіць; Я прыйшоў дзеля таго, каб мелі жыцьцё і мелі ўдосталь.
11Я - Пастыр Добры: Пастыр Добры аддае жыцьцё сваё за авечкі;
12а найміт, ня пастыр, якому авечкі не свае, бачыць, як воўк падыходзіць, і пакідае авечкі і ўцякае, і воўк рабуе авечкі і разганяе іх;
13а найміт ўцякае, бо найміт і ня дбае пра авечкі.
14Я - Пастыр Добры, і ведаю Маіх, і Мае ведаюць Мяне:
15як Айцец ведае Мяне, так і Я ведаю Айца, і жыцьцё Маё кладу за авечкі.
16Ёсьць у Мяне і іншыя авечкі, якія ня з гэтай кашары, і тых трэба мне прывесьці: і яны пачуюць голас Мой, і будзе адзін статак і адзін Пастыр.

Read ЯНА 10ЯНА 10
Compare ЯНА 10:1-16ЯНА 10:1-16