Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЭКЛЕЗІЯСТА - ЭКЛЕЗІЯСТА 7

ЭКЛЕЗІЯСТА 7:9-28

Help us?
Click on verse(s) to share them!
9Не сьпяшайся да гневу духам тваім, бо гняздуецца гнеў у сэрцы бязглуздых.
10Не кажы: «чаму гэта колісь было лепей, чым сёньня?» - не зь вялікага розуму ты папытаўся пра гэта.
11Добрая мудрасьць - як і добрая спадчына, асабліва ж бо тым, што сонца бачаць:
12бо пад шатамі мудрасьці, як пад шатамі срэбра; а перавага пазнаньня ў тым, што мудрасьць жыцьцё зьберагае таму, хто яе мае.
13Прыгледзься да дзеяў Божых: хто можа выправіць тое, што Ён зрабіў крывым.
14У добрыя дні карыстайся з дабротаў, а ў ліхія дні разважай: і тое і іншае стварыў Бог, каб ня мог чалавек нічога сказаць пасьля сябе.
15Нагледзеўся я ў дні марноты сваёй усялякага ўдосыць: справядлівы гіне ў сваёй справядлівасьці; бязбожны доўга жыве ў бязбожнасьці сваёй.
16Ня будзь лішне строгі, і не выстаўляйся залішне мудрым; навошта табе нішчыць сябе?
17Не ўпадай у грахі і ня будзь шалёны; навошта табе паміраць заўчасна?
18Добра, калі трымацьмешся толькі аднога і не адымеш рукі ад другога; бо хто богабаязны, той пазьбегне ўсяго благога.
19Мудрасьць робіць мудрага мацнейшым за дзесяць уладароў, якія ў горадзе.
20Няма чалавека справядлівага на зямлі, які рабіў бы дабро і не грашыў;
21таму не на ўсякае сказанае слова зважай, каб не пачуць табе, як твой раб цябе ганіць.
22Бо многа выпадкаў ведае сэрца тваё, калі сам ты ганіў іншых.
23Я ўсё гэта мудрасьцю выпрабаваў; я сказаў: «буду я мудры»; але мудрасьць далёка ад мяне.
24Далёка тое, што ёсьць, і глыбока-глыбока: хто дастане яго?
25І паклаў я на сэрца помысел мой, каб дазнацца, дасьледаваць, і знайсьці мудрасьць і розум, і каб ведаць бязбожнасьць дурноты, невуцтва і шаленства.
26І знайшоў я, што горш за сьмерць жанчына, таму што яна - сетка, і сэрца ў яе - пастка, рукі ў яе - кайданы; любасны Богу ўратуецца ад яе, а грэшніка схопіць яна.
27Вось гэта знайшоў я, сказаў Эклезіяст, выпрабоўваючы адно за адным.
28Чаго яшчэ шукала душа мая, і я не знайшоў? Мужчыну аднаго з тысячы я знайшоў, а жанчыны сярод іх усіх не знайшоў.

Read ЭКЛЕЗІЯСТА 7ЭКЛЕЗІЯСТА 7
Compare ЭКЛЕЗІЯСТА 7:9-28ЭКЛЕЗІЯСТА 7:9-28