Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЭКЛЕЗІЯСТА - ЭКЛЕЗІЯСТА 5

ЭКЛЕЗІЯСТА 5:1-9

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Ня будзь на язык надта борзды, і сэрца тваё хай ня будзе сьпяшацца сказаць перад Богам слова, таму што Бог на небе, а ты на зямлі! Таму слова тваё хай ашчаднае будзе.
2Бо як сны бачацца ад вялікае працы, так голас дурнога пазнаецца па пустаслоўі.
3Калі даеш абяцаньне Богу, не замаруджвай выконваць яго, бо ня мае Ён упадабаньня да неразумных: што абяцаўся - зрабі.
4Лепей табе не абяцацца, чым абяцаць і не зрабіць.
5Не дазваляй тваім вуснам уводзіць у грэх тваё цела і не кажы перад анёлам Божым: «гэта - памылка!» Навошта табе, каб загневаўся Бог на слова тваё і зруйнаваў дзеі рук тваіх?
6Бо ў мроіве сноў, як і ў мроіве слоў - марнасьці шмат; а ты бойся Бога.
7Калі ты ўбачыш у якім-небудзь краі ўціскі беднаму і парушэньне суду і праўды, дык ня зьдзіўляйся з гэтага, бо за высокім назірае вышэйшы, а над імі яшчэ вышэйшы;
8а найвышэйшасьць краіны ёсьць цар, які дбае за ўсю краіну.
9Хто любіць срэбра, той не насыціцца срэбрам, і хто любіць багацьце, ня мае карысьці зь яго. І гэта - марнасьць!

Read ЭКЛЕЗІЯСТА 5ЭКЛЕЗІЯСТА 5
Compare ЭКЛЕЗІЯСТА 5:1-9ЭКЛЕЗІЯСТА 5:1-9