Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЭКЛЕЗІЯСТА - ЭКЛЕЗІЯСТА 4

ЭКЛЕЗІЯСТА 4:9-15

Help us?
Click on verse(s) to share them!
9Дваім лепей, чым аднаму, бо ёсьць ім добрая дзяка за іхнюю працу.
10Бо, як адзін упадзе, падыме другі свайго сябра! Але гора таму, хто адзін упадзе, а другога няма, хто падняў бы яго.
11Гэтак сама, як двое ляжаць, дык ім цёпла; а дзе аднаму прыгрэцца?
12І калі б хто напаў на другога, дык выстаяць двое супраць таго. І нітка, ссуканая з трох, ня скора парвецца.
13Лепей бедны, ды разумны хлапчына, чым стары, ды неразумны цар, які рады ня слухае.
14Бо той зь вязьніцы выйдзе на царства, хто нарадзіўся ў царстве сваім бедным.
15Бачыў я ўсіх жывых, што ходзяць пад сонцам, з гэтым другім юнком, які зойме месца таго.

Read ЭКЛЕЗІЯСТА 4ЭКЛЕЗІЯСТА 4
Compare ЭКЛЕЗІЯСТА 4:9-15ЭКЛЕЗІЯСТА 4:9-15