6Лепей жменя спакою за поўныя прыгаршчы клопату і пагоню за ветрам.
7І зірнуў я, і зноў убачыў марнасьць пад сонцам:
8самотнік, і ня мае нікога ён іншага: ні сына, ні брата няма ў яго; і ня мае канца ён турботам сваім, і не насыціцца вока яго багацьцем. «На каго ж я працую, і даброцяў душу сваю пазбаўляю?» І гэта - марнасьць і прапалая справа!
9Дваім лепей, чым аднаму, бо ёсьць ім добрая дзяка за іхнюю працу.
10Бо, як адзін упадзе, падыме другі свайго сябра! Але гора таму, хто адзін упадзе, а другога няма, хто падняў бы яго.
11Гэтак сама, як двое ляжаць, дык ім цёпла; а дзе аднаму прыгрэцца?
12І калі б хто напаў на другога, дык выстаяць двое супраць таго. І нітка, ссуканая з трох, ня скора парвецца.
13Лепей бедны, ды разумны хлапчына, чым стары, ды неразумны цар, які рады ня слухае.