3а шчасьлівейшы той за абодвух, хто яшчэ не радзіўся, хто ня бачыў яшчэ ліхадзействаў, якія пад сонцам вядуцца.
4І зноў я пабачыў, што ўсякая праца і посьпех усякі ў справах узаемную зайздрасьць паміж людзьмі спрычыняюць. І гэта - марнасьць і пагоня за ветрам!
5Неразумны сядзіць, склаўшы рукі свае, і жарэ сваё цела.
6Лепей жменя спакою за поўныя прыгаршчы клопату і пагоню за ветрам.