Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЭКЛЕЗІЯСТА - ЭКЛЕЗІЯСТА 1

ЭКЛЕЗІЯСТА 1:12-18

Help us?
Click on verse(s) to share them!
12Я, Эклезіяст, быў царом над Ізраілем у Ерусаліме.
13І паклаў я на сэрца помысел мой, каб шукаць і дасьледаваць мудрасьцю ўсё, што пад небам робіцца: гэты прыкры занятак даў Бог сынам чалавечым, каб кіраваліся ім.
14Я ўсе дзеі пабачыў, якія пад сонцам чыняцца, і вось, усё - марнасьць і пагоня за ветрам!
15Крывое ня выпрастаецца, і чаго няма, таго нельга зьлічыць.
16Гаварыў я з сэрцам маім і сказаў: вось, узьвялічыўся я і здабыў мудрасьці болей за ўсіх, што былі да мяне над Ерусалімам, і сэрца маё шмат нагледзела мудрасьці ўсякай і ведаў.
17І паклаў я на сэрца помысел мой, каб мудрасьць уведаць, спасьцігнуць шаленства і неразумнасьць; спазнаў, што і гэта - пагоня за ветрам.
18Бо пры многасьці мудрасьці множыцца й скруха; і хто памнажае спазнаньне, той памнажае і боль.

Read ЭКЛЕЗІЯСТА 1ЭКЛЕЗІЯСТА 1
Compare ЭКЛЕЗІЯСТА 1:12-18ЭКЛЕЗІЯСТА 1:12-18