Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЭКЛЕЗІЯСТА - ЭКЛЕЗІЯСТА 11

ЭКЛЕЗІЯСТА 11:1-7

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Хлеб свой пускай па вадзе, час міне, і зноў знойдзеш яго.
2Давай частку на сем і нават на восем, бо ня ведаеш, якая нагода чакае зямлю.
3Як напоўняцца хмары, яны выльюць дождж на зямлю; і як паваліцца дрэва на поўдзень, на поўнач, так і ляжацьме, як яно ўпала.
4Хто зважае на вецер, той сеяць ня будзе; і хто паглядае на хмары, ня будзе той жаць.
5Як ня ведаеш ты дарогі вятроў і таго, як ствараюцца косьці ва ўлоньні ў цяжарнай, так ня можаш ты ведаць і дзеяў Бога, Які робіць усё.
6Раніцай сей насеньне тваё і ўвечары не давай адпачынку руцэ; бо ня ведаеш ты, ці тое, ці іншае дасьць большы плён альбо тое і іншае будзе аднолькава добра.
7І сьвятло салодкае, і добра вачам бачыць сонца.

Read ЭКЛЕЗІЯСТА 11ЭКЛЕЗІЯСТА 11
Compare ЭКЛЕЗІЯСТА 11:1-7ЭКЛЕЗІЯСТА 11:1-7