Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЭКЛЕЗІЯСТА - ЭКЛЕЗІЯСТА 10

ЭКЛЕЗІЯСТА 10:12-17

Help us?
Click on verse(s) to share them!
12Слова з вуснаў мудрага - мілата, а вусны дурнога яго ж і нішчаць:
13пачатак слоў зь яго вуснаў - глупства, а канец яго казані з вуснаў - шаленства.
14Дурны шмат чаго нагаворыць, хоць ня ведае чалавек, што будзе, і хто скажа яму, што пасьля яго станецца?
15Праца дурнога стамляе яго, бо ён і ня ведае нават дарогі да горада.
16Гора табе, зямля, калі цар твой - дзіця і калі ўладыкі твае ядуць рана!
17Шчасьце табе, зямля, калі цар твой з высокага роду і ўладыкі твае ядуць у назначаны час, каб мацавацца, а не разьядацца!

Read ЭКЛЕЗІЯСТА 10ЭКЛЕЗІЯСТА 10
Compare ЭКЛЕЗІЯСТА 10:12-17ЭКЛЕЗІЯСТА 10:12-17