Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - РЫМЛЯНАЎ - РЫМЛЯНАЎ 9

РЫМЛЯНАЎ 9:12-21

Help us?
Click on verse(s) to share them!
12залежна не ад учынкаў, а ад Таго, Хто кліча), - сказана было ёй: «большы будзе ў паслужэньні ў меншага»,
13як і напісана: «Якава Я палюбіў, а Ісава зьненавідзеў».
14Што ж скажам? Няўжо несправядлівасьць у Бога? Зусім не!
15Бо Ён кажа Майсею: «каго мілаваць, памілую; каго шкадаваць, пашкадую».
16Дык вось, памілаваньне залежыць не ад таго, хто хоча і імкнецца, а ад Бога, Які мілуе.
17Бо Пісаньне кажа фараону: «На тое Я і паставіў цябе, каб паказаць над табою сілу Маю, і каб прапаведана было імя Маё па ўсёй зямлі».
18Дык вось, каго хоча, мілуе; а каго хоча, робіць жорсткім.
19Ты скажаш мне: за што ж яшчэ дакарае? Бо хто ўсупрацівіцца волі Ягонай?
20А ты хто, чалавеча, што спрачаешся з Богам? Ці скажа творыва творцу: навошта ты мяне так зрабіў?
21Ці ж ня мае ганчар улады над глінаю, каб з таго самага месіва зрабіць адзін посуд на ганаровае ўжываньне, а другі - на буднае?

Read РЫМЛЯНАЎ 9РЫМЛЯНАЎ 9
Compare РЫМЛЯНАЎ 9:12-21РЫМЛЯНАЎ 9:12-21