8Голас каханага майго! вось, ён ідзе, скача па горах, перабягае па ўзгорках, -
9мілы падобны да сарны, да маладога аленя. Вось, ён стаіць у нас за сьцяною, заглядваючы ў акно, мільгаціць за рашоткай.
10Каханы мой загаварыў да мяне: устань, мая любасная, мая гожая, выйдзі!
11Вось, і зіма адышла; дождж перастаў, мінуўся;
12кветкамі зацьвітае зямля, час песьняў птушыных настаў, і горлінка ў нашым краі засьпявала,
13налівае смакоўніца пупышкі, вінаградныя лозы пахнуць у квецені. Устань, мая любасная, мая гожая выйдзі!