Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПЕСЬНЯ - ПЕСЬНЯ 2

ПЕСЬНЯ 2:7-12

Help us?
Click on verse(s) to share them!
7Заклінаю вас, Ерусалімскія дочкі, сарнамі ці палявымі ланямі: ня будзеце і ня турбуйце каханай, пакуль не прачнецца сама!
8Голас каханага майго! вось, ён ідзе, скача па горах, перабягае па ўзгорках, -
9мілы падобны да сарны, да маладога аленя. Вось, ён стаіць у нас за сьцяною, заглядваючы ў акно, мільгаціць за рашоткай.
10Каханы мой загаварыў да мяне: устань, мая любасная, мая гожая, выйдзі!
11Вось, і зіма адышла; дождж перастаў, мінуўся;
12кветкамі зацьвітае зямля, час песьняў птушыных настаў, і горлінка ў нашым краі засьпявала,

Read ПЕСЬНЯ 2ПЕСЬНЯ 2
Compare ПЕСЬНЯ 2:7-12ПЕСЬНЯ 2:7-12