1Я - раўнінны нарцыс Саронскі, я - лілея з даліны!
2Як лілея сярод бадзякоў - каханая сярод сябровак!
3Як яблыня сярод лясных дрэў - каханы мой сярод хлопцаў. У шатах яе люблю я сядзець, і плады зь яе рот мне салодзяць.
4Увёў ён мяне ў дом піру, нада мной яго сьцяг - каханьне!
5Падмацуйце мяне віном, яблыкамі асьвяжэце мяне, бо я зьнемагла ад каханьня.
6Яго левая - пад маёй галавою, а правай рукою мяне абдымае.