Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛІКІ - ЛІКІ 21

ЛІКІ 21:7-14

Help us?
Click on verse(s) to share them!
7І прыйшоў народ да Майсея і сказаў: зграшылі мы, што гаварылі супроць Госпада і супроць цябе; памаліся Госпаду, каб ён адвёў ад нас зьмеяў. І памаліўся Майсей за народ.
8І сказаў Гасподзь Майсею: зрабі сабе зьмея і выставі яго на сьцяг, і ўкушаны, зірнуўшы на яго, застанецца жывы.
9І зрабіў Майсей меднага зьмея і выставіў яго на сьцяг, і калі зьмяя кусала чалавека, ён, зірнуўшы на меднага зьмея, заставаўся жывы.
10І выправіліся сыны Ізраілевыя і спыніліся ў Авоце;
11і выправіліся з Авота і спыніліся ў Іў-Аварыме, у пустыні, што насупраць Маава, на ўсход сонца;
12адтуль выправіліся і спыніліся ў даліне Зарэд;
13выправіўшыся адтуль, спыніліся ў той частцы Арнона ў пустыні, якая цячэ за межамі Амарэя, бо Арнон мяжа Маава, паміж Маавам і Амарэем.
14Таму і сказана ў кнізе змаганьняў Гасподніх:

Read ЛІКІ 21ЛІКІ 21
Compare ЛІКІ 21:7-14ЛІКІ 21:7-14