Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛІКІ - ЛІКІ 12

ЛІКІ 12:3-8

Help us?
Click on verse(s) to share them!
3А Майсей быў чалавек найрахманейшы з усіх людзей на зямлі.
4І сказаў Гасподзь зьнянацку Майсею і Аарону і Марыям: выйдзіце вы трое да скініі сходу. І выйшлі ўсе трое.
5І сышоў Гасподзь у воблачным слупе, і стаў каля ўваходу ў скінію, і паклікаў Аарона і Марыям, і выйшлі яны абое.
6І сказаў: слухайце словы Мае: калі бывае ў вас прарок Гасподні, дык Я адкрываюся яму ва ўяве, у сьне гутару зь ім;
7але ня так, як з рабом Маім Майсеем, - ён верны ва ўсім дому Майму:
8вусны ў вусны гавару Я зь ім, і яўна, а не ва ўявах, і вобраз Госпада бачыць ён; як жа не пабаяліся вы дакараць раба Майго Майсея?

Read ЛІКІ 12ЛІКІ 12
Compare ЛІКІ 12:3-8ЛІКІ 12:3-8