Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛЯВІТ - ЛЯВІТ 27

ЛЯВІТ 27:10-18

Help us?
Click on verse(s) to share them!
10нельга выменьваць яго і замяняць добрае благім, альбо благое добрым; а калі пачне хто замяняць быдла быдлам, дык і яно і замена ягоная будзе сьвятыняю.
11А калі тое будзе якое-небудзь быдла нячыстае, якое ня прыносяць у ахвяру Госпаду, дык трэба прывесьці быдла сьвятару,
12і сьвятар ацэніць яго, добрае яно ці благое, і як ацэніць сьвятар, так і павінна быць;
13а калі хто хоча выкупіць яго, дык няхай дадасьць пятую долю да ацэны сваёй.
14Калі хто прысьвячае дом свой у сьвятыню Госпаду, дык сьвятар павінен ацаніць яго, добры ён ці благі, і як ацэніць яго сьвятар, так і станецца;
15а калі той, хто прысьвяціў, захоча выкупіць дом свой, дык няхай дадасьць пятую долю срэбра ацэны тваёй, і будзе ягоны.
16Калі поле з валоданьня свайго прысьвяціў хто Госпаду, дык ацэна твая павінна быць паводле меры пасеву: за пасеў гомера ячменю пяцьдзясят сікляў срэбра;
17калі ад юбілейнага года прысьвячае хто поле сваё, - павінна стацца паводле ацэны тваёй;
18а калі пасьля юбілею прысьвячае хто поле сваё, дык сьвятар павінен разьлічыць срэбра па меры гадоў, што засталіся да юбілейнага года і трэба ўбавіць з ацэны тваёй;

Read ЛЯВІТ 27ЛЯВІТ 27
Compare ЛЯВІТ 27:10-18ЛЯВІТ 27:10-18