Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛЯВІТ - ЛЯВІТ 18

ЛЯВІТ 18:14-27

Help us?
Click on verse(s) to share them!
14Ты не павінен класьціся з жонкаю брата бацькі твайго; бо яна цётка твая.
15Ты не павінен класьціся зь нявесткай тваёю, яна жонка сына твайго, не сарамаць яе.
16Ты не павінен класьціся зь ятроўкай тваёй, яна жонка брата твайго, не сарамаць брата твайго.
17Калі ты маеш плоцкія зносіны з жанчынай, ты не павінен спаць з дачкою яе і з унучкай яе; яны адной крыві зь ёю; таму гэта ганьба крыві.
18Не бяры ў пасьцель тваю сястры жонкі тваёй, пакуль жонка твая жыве; не рабі яе суперніцай жонцы тваёй пры жыцьці яе.
19І не кладзіся з жанчынай пад час ачышчэньня яе; у гэты час нячыстая яна.
20І з жонкаю блізкага твайго не кладзіся, каб выліць семя, бо праз гэта ты станеш нячысты.
21Зь дзяцей тваіх не аддавай на слугаваньне Малоху і не зьневажай імя Бога твайго. Я Гасподзь.
22Не кладзіся з мужчынам, як з жанчынаю: гэта мярзота.
23І ні зь якім быдлам не кладзіся, каб выліць семя і апаганіцца ад яго; і жанчына не павінна станавіцца перад быдлам дзеля спалукі зь ім: гэта брыдота.
24Не апаганьвайце сябе нічым гэтым, бо ўсім гэтым апаганілі сябе людзі, якіх Я праганяю ад вас;
25і апаганілася зямля, і Я паглядзеў на беззаконьне яе, і скінула зямля тых, што жывуць на ёй.
26А вы шануйце пастановы Мае і законы Мае і не рабеце ўсіх гэтых гідотаў, ні тубылец, ні прыхадзень, што жыве сярод вас,
27бо ўсе гэтыя брыдоты рабілі людзі гэтай зямлі, што перад вамі, і апаганілася зямля;

Read ЛЯВІТ 18ЛЯВІТ 18
Compare ЛЯВІТ 18:14-27ЛЯВІТ 18:14-27