Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛУКАША 20:19-34 in Belarusian

Help us?

ЛУКАША 20:19-34 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

19 І намышлялі тым часам першасьвятары і кніжнікі, каб накласьці на Яго рукі, але пабаяліся народу, бо зразумелі, што пра іх сказаў Ён гэтую прытчу.
20 І сочачы за Ім, падаслалі падступных людзей, якія прыкінуўшыся пабожнымі, падлавілі б Яго на якім-небудзь слове, каб перадаць Яго начальству і ўладзе правіцеля.
21 І яны спыталіся ў Яго: Настаўнік! мы ведаем, што Ты праўдзіва гаворыш і вучыш, і не зважаеш на аблічча, а праўдзіва шляху Божаму вучыш;
22 ці дазваляецца нам даваць падатак кесару, ці не?
23 А Ён, разгадаўшы злахітрасьць іхную, сказаў ім: што вы Мяне спакушаеце?
24 пакажэце Мне дынар: чыя на ім выява і надпіс? Яны адказвалі: кесаравыя.
25 Ён ім сказаў: дык аддайце кесару кесаравае, а Божае Богу.
26 І не маглі падлавіць Яго ў слове перад людзьмі і, зьдзівіўшыся з адказу Ягонага, замоўклі.
27 Тады падыйшлі некаторыя з садукеяў, што адмаўляюць уваскрэсеньне, і спыталіся ў Яго:
28 Настаўнік! Майсей напісаў нам, што калі ў каго памрэ брат, які меў жонку, і памрэ бязьдетны, дык брат ягоны павінен узяць ягоную жонку і адрадзіць семя брату свайму.
29 Было сем братоў: першы, узяўшы жонку, памёр бязьдзетны;
30 узяў тую жонку другі, і той памёр бязьдетны;
31 узяў яе трэйці, таксама і ўсе сямёра, і памерлі, не пакінуўшы дзяцей;
32 пасьля ўсіх памерла і жонка.
33 Дык вось, ва ўваскрэсеньні, катораму зь іх яна будзе жонкаю? бо сямёра яе мелі за жонку.
34 Ісус сказаў ім у адказ: дзеці веку гэтага жэняцца і выходзяць замуж;
ЛУКАША 20 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)