Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛУКАША 1:66-77 in Belarusian

Help us?

ЛУКАША 1:66-77 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

66 Усе, хто чуў, паклалі гэта ў сэрца сваё і казалі: што будзе зь дзіцятка гэтага? І рука Гасподняя была зь ім.
67 І Захар, бацька Ягоны, напоўніўся Духам Сьвятым і прарочыў, кажучы:
68 Дабраславёны Гасподзь Бог Ізраілеў, што наведаў народ Свой і даў ратунак яму,
69 і паслаў моцнага выратавальніка нам, нашчадка Давіда, слугі Свайго,
70 як узьвясьціў вуснамі былых ад веку сьвятых прарокаў Сваіх,
71 што ўратуе нас ад ворагаў нашых; і ад рукі ўсіх ненавісьнікаў нашых;
72 учыніць міласэрнасьць бацькам нашым і ўспомніць сьвятую дамову Сваю,
73 прысягу, якою прысягаў Ён Абрагаму, бацьку нашаму, даць нам,
74 каб бяз страху, пасьля збавеньня ад рук ворагаў нашых,
75 мы служылі Яму ў сьвятасьці і праўдзе перад Ім ва ўсе дні жыцьця нашага.
76 А ты, дзіця, назавешся прарокам Усявышняга, бо ідзеш перад абліччам Госпада - падрыхтаваць шляхі Яму,
77 каб разумеў народ Ягоны ратунак у дараваньні грахоў іхніх,
ЛУКАША 1 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)